Здароўе44

Гэтыя прадукты павялічваюць рызыку развіцця раку

Рак — складанае захворванне, на якое ўплывае шмат розных фактараў. Сярод іх не апошняе месца займае генетычная схільнасць. Аднак лад жыцця і харчаванне адыгрываюць не менш значную ролю — і гэта тое, што мы можам кантраляваць.

sausages and ham pork
Каўбасы і вяндліны могуць павышаць рызыкі для здароўя

На шчасце, аднаго толькі няправільнага харчавання для ўзнікнення раку недастаткова. Перараджэнне здаровых клетак у злаякасныя — шматстадыйны працэс, на які ўплываюць розныя чыннікі. Аднак важна ведаць, што прадукты, якія мы рэгулярна ўжываем, — таксама адзін з такіх чыннікаў, што павышае рызыкі развіцця пухлін.

Праваканты ракавых захворванняў — ультраапрацаваная ежа і канцэрагены

Многае з таго, што мы купляем у краме, — гэта апрацаваная ежа. Але апрацаванай яна можа быць па-рознаму. Адна рэч, калі гэта тварог ці замарожаны шпінат, іншая — замарожаная піца.

Ультраапрацаваныя прадукты — гэта прадукты прамысловай вытворчасці, якія ўтрымліваюць мала пажыўных рэчываў і клятчаткі і шмат цукру, тлушчу і солі. Таксама ў іх часта ўваходзяць штучныя рэчывы, якія наогул не маюць дачынення да кулінарыі. Сярод такіх прадуктаў — усе, што не патрабуюць доўгага гатавання: усім вядомая локшына хуткага прыгатавання, гатовыя сняданкі, хлебабулачныя вырабы, апрацаваныя так, што могуць ляжаць на прылаўках тыднямі, розныя замарожаныя паўфабрыкаты, а таксама каўбасы, сасіскі ды іншае.

Частае спажыванне такіх прадуктаў прыводзіць да з'яўлення залішняй вагі, гіпертаніі, можа выклікаць незваротныя мутацыі клетак і прывесці да злаякасных працэсаў у арганізме. Прычым з кожным годам спажыванне такой ежы ў грамадстве толькі расце.

Чаму менавіта ўльтраапрацаваныя прадукты так уплываюць на чалавека, у навукоўцаў некалькі тэорый. Паводле адной з іх, прычынай выдзялення канцэрагенаў (хімічных рэчываў, здольных выклікаць рак) у гэтых прадуктах стала тэхналогія прыгатавання: шкодныя рэчывы з'яўляюцца падчас моцнага нагрэву. Іншая тэорыя сцвярджае, што справа ў вялікай колькасці натрыю, цукру і тлушчу ў такіх прадуктах, што вядзе да павышэння ўзроўню шкоднага халестэрыну.

Не ўсе прадукты, якія прайшлі прамысловую апрацоўку, шкодныя для здароўя, але варта ўсведамляць, што спажыванне значнай іх часткі трэба скараціць.

1. Апрацаванае мяса

Апрацаванае мяса — гэта любы від мяса, якое было захаванае шляхам вэнджання, засолкі або кансервавання. Гэта ў тым ліку хот-догі і каўбаса. Метады, што выкарыстоўваюцца для вырабу апрацаванага мяса, могуць ствараць канцэрагены. Напрыклад, вэнджанне мяса таксама можа прывесці да з'яўлення канцэрагенных поліцыклічных вуглевадародаў.

Згодна з аглядам 2019 года, спажыванне апрацаванага мяса — адзін з асноўных фактараў рызыкі развіцця раку тоўстай кішкі. Іншы агляд таксама выявіў, што гэта можа справакаваць рак страўніка.

2. Смажаныя і перасмажаныя стравы

Калі крухмалістыя прадукты гатуюцца пры высокай тэмпературы, утвараецца злучэнне, званае акрыламідам. Гэта асабліва датычыць прадуктаў са смажанай бульбы, такіх як бульба фры і чыпсы.

Згодна з аглядам 2018 года, у даследаваннях на пацуках акрыламід быў прызнаны канцэрагенным. Паводле даследавання 2020 года, ён пашкоджвае ДНК і выклікае гібель клетак.

Ужыванне вялікай колькасці смажанай ежы таксама павялічвае рызыку дыябету 2-га тыпу і атлусцення.

Каб знізіць рызыку ўзнікнення канцэрагенаў пры гатаванні на высокай тэмпературы, паспрабуйце выкарыстоўваць больш здаровыя метады гатавання, такія як варэнне, запяканне або гатаванне ў мультыварцы.

3. Замарожаная піца, рыбныя палачкі і іншыя стравы, якія трэба толькі разагрэць (сюды ж супы хуткага прыгатавання)

Падчас прамысловай перапрацоўкі такія прадукты перажываюць дзясяткі працэсаў, якія павінны палепшыць тэкстуру, смакавыя якасці і магчымасці захоўвання. Усе гэтыя маніпуляцыі адбіваюцца на якасці ежы — як правіла, у выніку яна ўтрымлівае менш важных пажыўных рэчываў, але больш нізкаякаснага тлушчу, солі, цукру і хімічных дабавак.

4. Алкаголь

Калі вы ўжываеце алкаголь, ваша печань расшчапляе яго да ацэтальдэгіду — канцэрагеннага злучэння. Ацэтальдэгід спрыяе пашкоджанню ДНК і акісляльнаму стрэсу, што перашкаджае нармальна працаваць вашай імуннай функцыі.

У жанчын алкаголь павышае ўзровень эстрагену ў арганізме — гэта звязана з больш высокай рызыкай раку малочнай залозы.

5. Кансервы

Высокае ўтрыманне натрыю, цукру і кансервантаў, якія дадаюць у кансервы для паляпшэння смакавых уласцівасцяў, нясе пагрозу здароўю сардэчна-сасудзістай сістэмы. Сёння на паліцах супермаркетаў сярод кансерваў можна знайсці адносна бяспечныя альтэрнатывы: зважайце на колькасць цукру і натрыю.

6. Маянэз і соусы

У адрозненне ад звычайнай смятаны, маянэз можа захоўвацца месяцамі. І гэта дзякуючы патэнцыйна канцэрагенным рэчывам у яго складзе. Акрамя гэтага, любы маянэз — гэта досыць тлусты, каларыйны прадукт, таму ён супрацьпаказаны людзям з нырачнай недастатковасцю, хваробамі печані, алергіяй, пры абвастрэнні праблем страўнікава-кішачнага тракту.

7. Цукар і рафінаваныя вугляводы

Некаторыя прыклады гэтых прадуктаў:

  • салодкія напоі
  • марожанае
  • печыва
  • гатовыя сняданкі
  • малочныя кактэйлі

Ужыванне вялікай колькасці салодкай і крухмалістай ежы можа справакаваць дыябет 2-га тыпу і атлусценне, што, у сваю чаргу, павялічвае рызыку з'яўлення некаторых відаў раку.

Каб абмежаваць уплыў рафінаваных вугляводаў на здароўе, паспрабуйце замяніць гэтыя прадукты больш здаровымі альтэрнатывамі, такімі як цэльназбожжавы хлеб, садавіна свежая і сухая, кашы.

Якія прадукты трэба есці, каб знізіць рызыку развіцця раку?

Брокалі, квяцістая капуста, проста капуста, брусельская капуста, крэс-салат і іншая крыжакветная гародніна ўжо даўно заслужыла рэпутацыю сапраўднага змагара з ракавымі захворваннямі.

Таксама вельмі важна, каб у штодзённае меню ўваходзілі ненасычаныя тлустыя кіслоты, якія арганізм не можа выпрацоўваць сам — але яны неацэнна ўплываюць на яго працу. Крыніцы амега-кіслот — гэта сала, качка, арэхі, тлустая рыба і алеі.

Не забывайце пра часнок  і цыбулю. Часнок мае здольнасць звязваць таксіны і выдаляць іх з арганізма. Яшчэ ён актывуе белыя крывяныя клеткі, якія паглынаюць і знішчаюць ракавыя клеткі. Цыбуля дзейнічае падобным чынам, хоць і ў меншай ступені. У цэлым карысць гэтых дзвюх раслін немагчыма пераацаніць.

Куркума памяншае выпрацоўку арганізмам энзімаў, звязаных з запаленчымі працэсамі, колькасць якіх ненармальна высокая ў пацыентаў з некаторымі відамі запаленняў і раку.

Сярод прадуктаў, што маюць антыракавыя ўласцівасці, таксама называюць марскую капусту (гэтае багавінне ўтрымлівае шмат ёду, патрэбнага для шчытападобнай залозы, якая рэгулюе метабалізм цукру ў крыві), насенне лёну, гарбузовае і сланечнікавае насенне, грыбы, таматы (у апошнія гады на памідоры звярнулі асаблівую ўвагу ў сувязі з выяўленнем у іх проціпухлінных уласцівасцяў), а яшчэ цытрусавыя і ягады — клубніцы, чарніцы, маліны, дурніцы, брусніцы, журавіны.

 Чытайце яшчэ:

Яркія цукеркі, марожанае і салодкія ёгурты. Калі вы іх ясце, вазьміцеся за галаву

«Гэта можа выклікаць рак». Навуковец б'е трывогу адносна таго, што ў Беларусі пачалі апраменьваць прадукты радыяцыяй

Са смакам і водарам. Як харчавацца пры язве страўніка

Каментары4

  • Памыліўся!
    29.03.2023
    Дарэчы пра ежу,  “надта” > надзвычай! 
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    30.03.2023
    Піць -- шкодна, есці -- шкодна! Ня піць і ня есці -- яшчэ  шкадней! -- казаў гумарыст А. Райкін.
  • Максим Дизайнер
    30.03.2023
    Это для стран, где есть культура питания. Здесь ее нет. Перемороженные 5 раз пельмени - полноценное блюд. Шаурма на выходных, Макдональдс - предел фантазии и мечтаний. 

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі10

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі дзве дзяўчыны загінулі падчас квэсту — аніматар абліў іх газай, выпадкова падпаліў і ўцёк5

Ілюстратарку з Брэста асудзілі за данаты палку Каліноўскага на шэсць гадоў

Пад Бабруйскам на трасе добра насыпала граду

У Мінску за пратэсты будуць судзіць мужа і жонку. У іх трое дзяцей3

«Усякія сітуацыі ў жыцці бываюць». Павук спытаў у мясцовых уладаў пра шахед, што ўпаў у Акцябрскім3

Ігар Стралкоў (Гіркін) будзе працаваць краўцом у калоніі1

Пасля 2 гадоў зняволення выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў9

Борыс Джонсан расказаў, у чым змест мірнага плана Дональда Трампа па Украіне7

Лукашэнка: Мы «кінулі якар» у Расіі і Кітаі, але трэба знаходзіць шляхі супрацоўніцтва і з ЕС4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі10

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →