Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў
Пуставітаў часта падарожнічаў на ровары, аб‘ездзіў шмат краін.
Аляксандр Пуставітаў. Фота з ягонага інстаграму
Аляксандр Пуставітаў мінчук. Вядома, што ён скончыў гістфак БДУ. Пасля 2020-га выехаў з Беларусі.
Аляксандр захапляўся падарожжамі і аб'ехаў шмат краінаў. Асабліва шмат ён падарожнічаў на ровары, а летась пераадолеў так званую «японскую адысею», праехаўшы больш за дзве з паловай тысячы кіламетраў праз усю Японію з яе складаным ландшафтам.
У мінулую суботу Аляксандр паехаў у вандроўку і на адлегласці 60 кіламетраў ад Варшавы трапіў у смяротнае ДТЗ. Дата і месца пахавання пакуль невядомыя.