У Мінску з'явілася вуліца «Червекова» — на адным з дамоў павесілі таблічкі з памылкай ФОТАФАКТ
Камунальнікі павесілі на пад'ездах новыя шыльды — абноўка здзівіла жыхароў.
Фота: «Мінск-Навіны»
На жылым доме па вуліцы Чарвякова, 23 у Мінску камунальнікі абнаўляюць шыльды.
На пад'ездах замест зялёных шыльдаў з нумарамі кватэр з'явіліся сінія, і на іх дадалі назву вуліцы. Вось толькі ў назву гэтую закралася памылка — беларускага савецкага дзеяча «перайменавалі» ў «Червекова».
«Нядаўна павесілі новыя шыльды з адрасам і нумарамі кватэр. Але ёсць нюансы: новыя павесілі — старыя не знялі. Цяпер у нас вось такая стракатасць. Але і гэта не галоўнае. Няўжо нельга было напісаць назву вуліцы без памылак? Наша вуліца называецца [па-руску] «ЧервЯкова»!» — цытуюць жыхара пад'езда «Мінск-Навіны».
Мінчук мяркуе, што такая ж сітуацыя і ў астатніх пад'ездах гэтага дома.
Чытайце таксама:
У Чашніцкім раёне на вулічныя шыльды дадалі беларускую мову
У мінскім метро так спяшаліся пазбавіцца ад лацінкі, што нарабілі грубых памылак у кірыліцы