БЕЛ Ł РУС

Улады ліквідуюць Мінскае роварнае таварыства

27.07.2024 / 23:05

Nashaniva.com

Суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Шэмет 6 жніўня разгледзіць пазоў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання «Мінскае роварнае таварыства», вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.

Мінскае роварнае таварыства — вядомае аб'яднанне, якое займаецца развіццём і папулярызацыяй веларуху ў якасці турызму і ровара як гарадскога транспарту.

Паводле даных з Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацыя зарэгістраваная 16 сакавіка 2011 года.

22 сакавіка 2023 года праўленне Таварыства заявіла сталічным уладам пра намер працягваць дзейнасць. З пададзенай у гарвыканкам справаздачы вынікае, што на той момант у таварыства ўваходзіў 671 чалавек.

Але за два тыдні да падачы гэтага дакумента, 9 сакавіка, намеснік дырэктара арганізацыі Максім Пучынскі быў прысуджаны да 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах. Выйшаўшы на волю, ён неадкладна выехаў з Беларусі.

Чытайце таксама:

У прарасійскага актывіста з Наваполацка забіраюць адну пляцоўку за другой

Ліквідуюць Федэрацыю хакея з мячом

Ліквідуюць нават аб’яднанне беларуска-расійскай інтэграцыі

У Віцебску ўлады ліквідавалі найстарэйшую жаночую арганізацыю

Каментары да артыкула