Грамадства22

У прарасійскага актывіста з Наваполацка забіраюць адну пляцоўку за другой

Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» звярнуў увагу на праблемы, з якімі раз за разам сутыкаецца ў сваёй дзейнасці наваполацкі прарасійскі актывіст Аляксандр Лукашок.

Аляксандр Лукашок уручае партыйны білет іншай вядомай прарасійскай актывістцы Эльвіры Мірсалімавай. Фота: сацыяльныя сеткі

У снежні мінулага года мясцовае падраздзяленне Міністэрства юстыцыі падало ў абласны суд заяву аб ліквідацыі Наваполацкага клуба шахмат і шашак. Яго старшынёй быў наваполацкі руска-імперскі актывіст, галоўны канструктар ТАА «Гідрапрэс» і старшыня ГА «Саюзны дзелавы клуб Авангард» Аляксандр Лукашок.

Арганізацыю афіцыйна ліквідавалі ў 2024 годзе. Але на гэтым прыгоды Лукашка не скончыліся. Аказалася, што яго шахматны клуб пад назвай «СССР» быў закрыты на серверы-лізе lichess.org.

«На момант ліквідацыі ў клуб уваходзілі 3600 гульцоў, у чарговым этапе бундэслігі ў нас 5-е месца, гучныя перамогі над тытулаванымі камандамі шахматыстаў бундэслігі, рэгулярныя кубкі і турніры гарадоў СССР і сяброў з самых розных краін, у тым ліку і з фармальна недружалюбных», — напісаў пра сваю страту сам Лукашок.

Заблакавалі клуб з-за рэкламы сталінізму і іншых сімпатый да практык СССР.

Каментары2

  • Ганьба
    27.07.2024
    Такі маленькі, а ўжо Лукашок!
  • Сралін
    28.07.2024
    Я б прыраўніваў саўковую шызу да сектанцтва. Але ж рэжым лукашэнкі і сам паразітуе на саўковай міфатворчасці, таму гэтыя цёркі можна разглядаць выключна як унутрывідавы жабагадзюкінг. Шкада толькі, што не садзяць гэтых лукашкоў і мірсалімавых.

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў20

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню5

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць