Беларуская кампанія Flo стала аднарогам
30.07.2024 / 16:26
Беларуская ІТ-кампанія Flo, якая распрацавала папулярную праграму для жаночага здароўя Flo Health, прыцягнула яшчэ $200 млн інвестыцый і цяпер ацэньваецца ў $1 млрд, піша Techcrunch.
Такім чынам, Flo стала другой кампаніяй-аднарогам з беларускімі каранямі. Першай была PandaDoc.
Галоўны офіс распрацоўкі кампаніі Flo цяпер месціцца ў Вільні, а іх галаўны офіс — у Лондане.
Дадаткам па жаночым здароўі, які выпусціла кампанія, штомесяц актыўна карыстаецца 68 млн чалавек.
Аднарогам называюцца кампаніі-стартапы, чый рынкавы кошт ацанілі ў больш чым 1 мільярд даляраў.