Украіна атрымала дзесяць знішчальнікаў F-16
Раней паведамлялася, што першая партыя самалётаў-знішчальнікаў F-16 ужо прыбыла ва Украіну, але колькасць самалётаў не называлася.
F-16 ва Украіне. Скрын відэа прэс-службы Зяленскага
Украіна атрымала дзесяць F-16, паведаміў The Economist. Да канца года ва Украіну прыбудуць яшчэ 20 самалётаў амерыканскай вытворчасці, піша выданне.
Усяго УСУ атрымае 79 F-16. Астатнія знішчальнікі, якія абяцалі перадаць Данія, Нідэрланды і іншыя краіны, будуць паступаць партыямі ў 2025 годзе.
Што знішчальнікі ўжо ва Украіне, пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Я дзякую ўсім партнёрам, якія сапраўды дзейсна дапамагаюць з F-16, і першым дзяржавам, якія акцэптавалі наш запыт аб перадачы самалётаў — Данія, Нідэрланды, Злучаныя Штаты, -— і ўсе нашы партнёры. Мы цэнім вашу падтрымку!» — напісаў Зяленскі 4 жніўня ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале.
Чытайце таксама:
Ці шмат зменіцца ад таго, што ва Украіну прыбылі знішчальнікі F-16?