Абубакар Хаслаханаў пакідае Алімпіяду
Яго крыўдзіцель па чвэрцьфінале ў грэка-рымскай барацьбе не змог прабіцца ў вырашальную схватку.
Фота: НАК Беларусі
Прадстаўнік Беларусі прайграў егіпцяніну Махамеду Габру ў 1/4 фіналу, але згодна з правіламі мог пазмагацца за 3-е месца, калі б Махамед дабраўся да фіналу.
Аднак у паўфінальнай схватцы егіпцянін прайграў іранцу Махамададзі Сараві — 0:6.
Таму Абубакар Хаслаханаў застаецца без медалёў і пакідае Алімпіяду.
Заўтра, у сераду, адбудуцца спаборніцтвы па таэквандо. У іх выступіць Георгій Гурцыеў (катэгорыя да 58 кг). Выданне Sport Illustrated спрагназавала Георгію золата.
Таксама 7 жніўня пройдуць папярэднія заплывы на байдарках з удзелам Уладзіслава Крыўца (1000 метраў). Першы заплыў у 11:40. 1/4 фіналу ў 15:10.
Чытайце таксама:
«Купі торбу і расказвай усім, што быў у Парыжы!» На «Куфары» прадаюць промапрадукцыю Алімпіяды
Арман Дзюпланціс устанавіў новы фантастычны сусветны рэкорд у скачках з шастом на Алімпіядзе
Яўген Залаты прыехаў забіраць жонку з радзільні з алімпійскім медалём ФОТА і ВІДЭА