У экс-палітвязня Фурманава нарадзіўся сын
У былога палітвязня Дзмітрыя Фурманава і ягонай жонкі Вольгі нарадзіўся сын, паведаміла сама пара ў сацсетках, піша Hrodna.life.
«Шаноўныя сябры, мы радыя адзначыць, што сёння ў нас выходны з нагоды нараджэння сына. Вялікі дзякуй за падтрымку», — напісалі Дзмітрый і Вольга.
Дзмітрый Фурманаў правёў год у калоніі па «справе Ціханоўскага», ягоная тагачасная дзяўчына ладзіла акцыі салідарнасці з ім. Пасля выхаду Дзмітрыя з калоніі ўжо за мяжой пара ажанілася, а сёлета вясной адкрыла краму сувеніраў Kropka.
Чытайце таксама:
З'явіліся ФОТА падазраванага ў нападзе на віленскую беларускую краму Kropka
Ціханоўская наведала краму Kropka разам з літоўскім палітыкам
Літоўская паліцыя пачала расследаванне ў сувязі з інцыдэнтам супраць беларускай крамы ў Вільні
Уласнік пашкоджанай крамы Kropka ў Вільні: Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс
На беларускай краме Kropka ў Вільні па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні»