БЕЛ Ł РУС

Дзяржсакратар Блінкен зноў адпраўляецца на Блізкі Усход, каб не дапусціць вайны

13.08.2024 / 6:38

Nashaniva.com

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен адпраўляецца з чарговым візітам на Блізкі Усход. У праграме: наведванне Ізраіля, Катара і Егіпта. Пра гэта паведаміў журналіст Барак Равід, піша newsru.co.il.

Энтані Блінкен. Фота: Alex Brandon / AP

Напярэдадні візіту ў гутарцы з міністрам абароны Ізраіля Ёавам Галантам дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў да тэрміновага дасягнення пагаднення аб спыненні агню ў Газе і зноў пацвердзіў гарантыі ЗША ў бяспецы Ізраіля, заявіў Дзярждэпартамент ЗША. Гутарка адбылася на фоне чакання магчымых масіраваных нападаў на Ізраіль з боку «Хізбалы», Ірана і іранскіх проксі-сіл.

Раней канцылярыя прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаніягу паведамляла, што 15 жніўня Ізраіль адправіць (у Доху або Каір) дэлегацыю для перамоваў па пагадненні з Хамасам. Між тым, наземная ваенная аперацыя ў сектары Газы працягваецца.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Ізраіля заявіў, што ў гэтыя дні Іран здзейсніць беспрэцэдэнтны па маштабу напад на Ізраіль

Новы лідар ХАМАС перадаў Ізраілю, што хоча перамір'я

Каментары да артыкула