Свет22

Міністр абароны Ізраіля заявіў, што ў гэтыя дні Іран здзейсніць беспрэцэдэнтны па маштабу напад на Ізраіль

«Мы зафіксавалі падрыхтоўку Ірана да атакі. Такога мы яшчэ не бачылі», — заявіў міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант. На фоне гэтага ЗША сцягнулі ў рэгіён рэкордную колькасць войскаў і сакрэтную атамную падлодку.

Міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант. Фота: Fabian Sommer / picture alliance via Getty Images

Падчас нядзельных тэлефонных перамоваў паміж міністрамі абароны ЗША і Ізраіля Ёаў Галант праінфармаваў Лойда Осціна, што Іран рыхтуе беспрэцэдэнтны па маштабу напад на Ізраіль і што падобнага за гісторыю назіранняў яшчэ ніколі не адбывалася, паведамляе амерыканскі партал Axios са спасылкай на крыніцы, знаёмыя са зместам размовы.

Па словах Галанта, сумесная поўнамаштабная атака Ірана, «Хезбалы» і іншых праіранскіх груповак можа адбыцца ў наступныя некалькі дзён. А па інфармацыі крыніц агенцтва CNN і тэлеканала Fox News, напад можа адбыцца да гэтага чацвярга (дзень, калі Ізраіль і ХАМАС плануюць канчаткова падпісаць умову пра перамір'е і вызваленне закладнікаў), альбо ўжо сёння ноччу.

У той жа час ізраільскі 12-ы канал адзначае, што адразу пасля размовы з Галантам міністр абароны ЗША Лойд Осцін аддаў тэрміновы загад аб адпраўцы на Блізкі Ўсход атамнай падводнай лодкі USS Georgia, якая можа несці 154 крылатыя ракеты Tomahawk, у тым ліку з ядзернымі зарадамі. Рашэнне аб раскрыцці інфармацыі аб перасоўваннях дадзенай субмарыны з'яўляецца незвычайным крокам, бо месцазнаходжанне такіх падлодак заўсёды трымаецца ў сакрэце.

Акрамя таго, ЗША экстранна накіравалі на дапамогу Ізраілю два авіяносцы «Авраам Лінкальн» і «Тэадор Рузвельт», якія суправаджаюцца дзясяткамі баявых караблёў прыкрыцця і нясуць сумарна каля 200 знішчальнікаў і верталётаў, уключаючы найноўшыя стэлс-знішчальнікі F-35.

Разам з гэтым ля берагоў Ізраіля і Ірана размясціліся дэсантныя караблі ЗША з тысячамі марскіх пехацінцаў і спецназаўцаў на борце на выпадак поўнамаштабнай вайны ў рэгіёне.

Нагадаем, што напружанасць паміж Ізраілем і Іранам рэзка ўзрасла ў канцы ліпеня пасля забойства лідара тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС Ісмаіла Ханіі, якое адбылося наўпрост ва ўрадавым квартале іранскай сталіцы Тэгеран. Адказнасць Іран усклаў на Ізраіль, а той не пацвердзіў і не абверг сваё дачыненне.

Апошнія тыдні Іран актыўна заяўляў, што «жорстка і хутка» адпомсціць Ізраілю за забіццё Ханіі. Ізраіль асцерагаецца, што помста можа ўяўляць прамы ракетны напад Ірана сумесна з уварваннем на ізраільскую тэрыторыю «Хезбалы» і іншых праіранскіх груповак.

Ізраіль паабяцаў, што калі яго выведка палічыць такі сцэнар непазбежным, то атакуе Іран першым.

Каментары2

  • Васіль
    12.08.2024
    Вы толькі падумайце, у што ператварылі ЗША "дземакраты" (а на самой справе - бальшавікі), што яны Іран не могуць утаймаваць. Цырк на дроце. Калі вы сапраўды маеце інфармацыю, што "Іран рыхтуе беспрэцэдэнтны па маштабу напад на Ізраіль і што падобнага за гісторыю назіранняў яшчэ ніколі не адбывалася" , то замест каб пужаць Іран нейкай сакрэтнаай падлодкай - трэба ўжо сёньня нанесьць папераджальнны удар, таксамма "беспрэцэндэнтны па маштабу". Але ж яны нават з хусітамі справіцца не могуць.
    Тут другое. Іран, як і расея, з'яўляецца саюзнікам гэтай балшавісткай хунты, якая захапіла ўладу ў ЗША. А Осьцін раскрыў сакрэтную інфармацыю пра атамную падлодку. (каб гэта зрабіў Трамп, то ужо быў бы вой!). Зараз гэты Осьцін зноўку ціхенька схаваецца на бальнічны, як ён тое ўжо рабіў.
  • Тапкі Аладзіна
    13.08.2024
    Выглядае, што зараз Ізраіль для ЗША - гэта чамадан без ручкі. І не кінеш, і цягнуць гэтае крывавае ўтварэнне, якое заўсёды кагосьці забівае, не дужа хочацца.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць51

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць