БЕЛ Ł РУС

Легендарныя часопісы «Каламбур» і «Один дома» канчаткова закрываюцца

15.08.2024 / 16:28

Nashaniva.com

Апошнія выпускі гэтых выданняў, якія праіснавалі 27 гадоў, прапаноўвалася замовіць на маркетплэйсах, аднак на гэты момант увесь наклад ужо раскуплены, паведамляе «Анлайнер».

Год таму, каб захаваць часопіс і скараціць выдаткі, «Каламбур» і «Один дома» прыбралі з падпіснога каталога. Але, мабыць, гэтыя меры не дапамаглі.

«Гэтыя часопісы назаўжды застануцца ў сэрцах нашай каманды, а таксама ў памяці дзясяткаў (і нават сотняў) тысяч дзяцей і дарослых. «КА» і «Оди» не зламаў ні рэзка прыход інтэрнэту, ні шэраг крызісаў, і нават кавід не здолеў. Але ва ўсяго ёсць свой тэрмін», — гаворыцца ў паведамленні, якое адрасавалі чытачам.

Першыя нумары рускамоўнага забаўляльнага часопіса «Каламбур» пабачылі свет у 1997 годзе.

У ім былі жарты, навіны і поп-культура свету, коміксы, конкурсы і крыжаванкі. Стартавы нумар выдання выйшаў накладам 40 тысяч экзэмпляраў на 32 старонках. У 2000-я тыраж сягаў 220 тысяч. Пазней у рэдакцыі стаў выходзіць і часопіс «Один дома».

Са зʼяўленнем сацыяльных сетак наклад часопісаў стаў падаць. У 2012 годзе змяніўся галоўны рэдактар.

Выдаўцом «Каламбура» і яго дадаткаў выступала кампанія «Росчерк», якой належыць і выдавецкі дом «Віта». «Росчерк» — найбуйнейшы дыстрыб’ютар часопісаў у Беларусі.

Чытайце таксама:

«Вымушаныя меры, каб захаваць часопіс». З падпіскі прапалі легендарныя «Каламбур» і «Один дома»

Выйшла аўтабіяграфічная кніга Сяргея Дубаўца

Канчатковае пахаванне музычнага фэсту Lidbeer. Хэдлайнерам стане Вольга Бузава

Каментары да артыкула