БЕЛ Ł РУС

Беларускую нафту пачалі шукаць у Сенненскім раёне

19.09.2024 / 17:54

Nashaniva.com

Беларускія геолагі прыступілі да бурэння параметрычнай свідравіны каля аграгарадка Ходцы Сенненскага раёна, паведамляюць «Віцебскія весці». Яе плануюць завяршыць у 2025 годзе.

Скрыншот з відэа

«Свідравіна «Аршанская 101» глыбінёй 1350 м будзе першай свідравінай, якая прарве крышталічны фундамент у межах тэрыторыі, якая вывучаецца, і дазволіць больш поўна і дакладна раскрыць яе перспектывы», — піша выданне.

У красавіку гэтага года, прызначаючы новага міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Масляка, Лукашэнка зноў успомніў пра сваю шматгадовую мару — каб краіна, над якой ён уладарыць, мела вялікія запасы прыродных рэсурсаў. «Я не веру, што ў нас няма вялікіх аб'ёмаў нафты», — заявіў ён.

«Скажу прама: трэба капаць і шукаць, — цытавала Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Акрамя гэтага, трэба, каб ты прымусіў усіх у гэтым кірунку працаваць. Я не веру, што ў нашых нетрах няма таго, што нам трэба».

Чытайце таксама:

Што азначае для Беларусі адзіны рынак энергарэсурсаў з Расіяй?

На Гомельшчыне адкрылі новае радовішча нафты. Лукашэнка загадваў гэта зрабіць месяц таму

«Трэба капаць». Лукашэнка спадзяецца, што новы міністр знойдзе яму шмат нафты

Каментары да артыкула