БЕЛ Ł РУС

Амаль 70% падтрымалі будаўніцтва АЭС у Казахстане — экзітпол

7.10.2024 / 7:40

Nashaniva.com

Афіцыйныя вынікі стануць вядомыя сёння.

Tengrinews.kz

Каля 69,8% ад колькасці апытаных грамадзян Казахстана, якія ўзялі ўдзел у рэферэндуме, прагаласавалі за будаўніцтва АЭС, паведамляюць аўтары даследавання па методыцы экзітпол, прыватны фонд «Інстытут комплексных даследаванняў Астана».

«Прагаласавалі за будаўніцтва атамнай станцыі 69,8% ад колькасці апытаных грамадзян, якія ўзялі ўдзел у галасаванні. Адказалі, што супраць 30,2% удзельнікаў апытання. Яўка на ўчасткі зафіксаваная на ўзроўні 67,3 %», — гаворыцца на сайце Службы цэнтральных камунікацый пры прэзідэнце Казахстана, дзе апублікаваныя звесткі даследавання.

Сацыялагічная хібнасць даных складае каля 1,5%. Апытанне праводзілася па методыцы экзітпол на 189 участках па ўсёй краіне. У агульным ліку былі ахопленыя 283 519 казахстанцаў, якія прагаласавалі.

Афіцыйныя вынікі стануць вядомыя сёння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула