БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі мужчыну за лайк пад відэа пра інцыдэнт у Магілёве

7.10.2024 / 20:2

Nashaniva.com

Блізкі да ГУБАЗіКа канал заявіў, што мужчына «ўхваліў дзеянні экстрэміста».

На відэа сілавікоў бачна, што мужчыну, мяркуючы па ўсім, выцягнулі з машыны, паклалі тварам у зямлю і надзелі яму кайданкі.

Сам затрыманы кажа, што паставіў лайк у «Аднакласніках» пад відэа пра інцыдэнт у Магілёве. Нагадаем, 23 верасня жыхар абласнога цэнтра Аляксандр Кандрычын адбіваўся ад сілавікоў у цывільным нажом.

Якое менавіта відэа лайкаў затрыманы мужчына, а таксама дзе ён жыве, не паведамляецца. Таксама невядомы і ягоны статус. Канал сілавікоў абвінаваціў яго ў тым, што ён «ухваліў дзеянні экстрэміста».

Чытайце таксама:

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ

«Усё цела было ў парэзах». Вязень з «Воўчых нор» расказаў пра Сцяпана Латыпава

Каментары да артыкула