БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына здаў у міліцыю старадаўнюю стрэльбу

11.10.2024 / 22:50

Nashaniva.com

Як сцвярджае прэс-служба мінскай міліцыі, мінчук нібыта вырашыў пазбавіцца ад зброі свайго бацькі пасля таго, як даведаўся пра правядзенне мерапрыемства «Арсенал», падчас якога можна здаць незарэгістраваную зброю без негатыўных наступстваў.

Вядома, што бацька мужчыны валодаў стрэльбай у сярэдзіне 50-х гадоў. Паводле сямейнай легенды, гэтая стрэльба раней нібыта належала роду Радзівілаў.

Мінчук, як ён сам гаворыць на запісаным сілавікамі відэа, забыўся пра стрэльбу, калі ягоны бацька памёр. Але аднойчы выпадкова знайшоў яе ў шафе, пасля чаго падаў у міліцыю заяву аб перадачы знаходкі ў музей.

Зброю ў чалавека канфіскавалі, яе накіруюць на экспертызу. 

Чытайце таксама:

Памятаеце шпіёнскую ручку, якую знайшла дома жыхарка Рагачова? Там жа знайшлі і дзіўны самаробны пісталет

Жыхарка Рагачова купіла кватэру са шпіёнскай ручкай

Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам

Каментары да артыкула