БЕЛ Ł РУС

У Лідзе падпалкоўнік збіваў салдат тэрміновай службы за тое, што яны дрэнна працавалі на ягоным лецішчы

29.10.2024 / 17:05

Nashaniva.com

Афіцэра ў выніку судзілі за перавышэнне ўлады.

Ілюстрацыйнае фота

Падпалкоўнік служыў у адной з вайсковых часцей на пасадзе начальніка фізічнай падрыхтоўкі і спорту. 

З 7 чэрвеня 2021 года па 9 кастрычніка 2023 года ён у загадным парадку адпраўляў салдат тэрміновай службы працаваць на яго лецішчы — займацца будаўніцтвам і працаваць на ўчастку. Акрамя таго, ён даручыў салдатам падрыхтаваць ягонае аўто да афарбоўкі. За няякасную, на ягоную думку, працу падпалкоўнік салдат збіваў, паведамляе «Лідская газета».

У судзе афіцэр прызнаў, што выкарыстоўваў працу салдат тэрміновай службы на сваім лецішчы, аднак адмаўляў, што біў іх.

Суд Лідскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у перавышэнні ўлады, спалучаным з гвалтам, і прысудзіў яго да чатырох гадоў калоніі і штрафу ў памеры 12 тысяч рублёў.

Акрамя таго, яго пазбавілі звання і забаранілі займаць кіраўнічыя пасады тэрмінам на 5 гадоў.

Чытайце таксама:

На найбуйнейшых прадпрыемствах лёгкай прамысловасці раскрылі карупцыйныя схемы

У Гомелі за карупцыю судзяць «ганаровага гомсельмашаўца»

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына

Каментары да артыкула