БЕЛ Ł РУС

Сілавікі на вучэннях адпрацоўвалі змаганне з чэргамі на выбарчых участках

20.11.2024 / 19:10

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў расказаў пра вучэнні па разгоне мітынгаў, якія праводзяць сілавікі ў гэтыя дні.

Фота: МУС Беларусі

Кубракоў заявіў, што сілавікі адпрацоўваюць эпізоды 2020 года.

Прычым, мяркуючы з ягоных слоў, міліцыянераў вучылі і змагацца з чэргамі на выбарчых участках, якія Кубракоў назваў «штучна створанымі».

«Сёння адпрацавалі эпізоды, якія адбываліся ў рэспубліцы ў 2020 годзе, а таксама тыя, што мелі месца ў іншых краінах. Бо ў нас пачыналася ўсё з банальнага — чэргаў на выбарчыя ўчасткі. Яны штучна ствараліся, каб сабраць людзей і потым вывесці іх на цэнтральныя вуліцы, перакрываць дарогі», — адзначыў Кубракоў.

Акрамя гэтага, сілавікі адпрацоўвалі абарону адміністрацыйных будынкаў і іншых аб'ектаў, а таксама прымяненне тэхнікі супраць пратэстоўцаў.

У 2020 годзе ў дзень прэзідэнцкіх выбараў на ўчастках у Беларусі і за мяжой быў ажыятаж, камісіі не спраўляліся з наплывам людзей. Многія беларусы гадзінамі стаялі ў чэргах на ўчастках, каб аддаць свой голас.

Чытайце таксама:

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»

«Стануць сябрамі камісій, назіральнікамі». Ветэранаў МУС задзейнічаюць у выбарах

Колькасць міліцэйскіх відэакамер у Беларусі перавысіла 40 тысяч штук

Віцэ-прэм'ера Сербіі звазілі ў госці да сілавікоў

Каментары да артыкула