БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрыліся дзве новыя дарогі

6.12.2024 / 19:59

Nashaniva.com

У Мінску з 6 снежня для руху транспарту адкрылі дзве дарогі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

Абедзве транспартныя артэрыі пабудавалі ў Масюкоўшчыне на месцы знесенага вайсковага гарадка.

Першая адкрытая дарога — падаўжэнне вуліцы Альшэўскага да вуліцы Галубка. Другая — вуліца Сцяпана Злобіна, якая злучыла вуліцы Галубка і Чычурына.

У адміністрацыі Фрунзенскага раёна лічаць, што адкрыццё гэтых вуліц дапаможа палепшыць транспартныя зносіны і паменшыць трафік аўтамабіляў па вуліцы Матусевіча.

Чытайце таксама:

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін

Сталічныя дворнікі выходзяць на барацьбу з галалёдам з 6 раніцы

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці

Тарыфы на таксі сталі меншыя: што кажуць кіроўцы і чаго чакаць далей

Каментары да артыкула