Грамадства11

Тарыфы на таксі сталі меншыя: што кажуць кіроўцы і чаго чакаць далей

Месяц таму ў Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы: каб мець магчымасць працаваць, таксісты павінны быць уключаныя ў рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным злучэнні. Тады з-за новаўвядзенняў сферу ненадоўга паралізавала: на лінію не змагла выйсці вялікая колькасць машын. Вынік — вырас попыт, цэны падняліся ў некалькі разоў. Tochka.by даведалася ў кіроўцаў, што стала з таксі праз месяц пасля ўвядзення рэестра.

Ілюстрацыйнае фота: Tochka.by

Каэфіцыент больш не штарміць

Паводле звестак «Мінсктранса» на 4 лістапада, у рэестры было ўсяго 62% ад агульнай колькасці кіроўцаў.

Зніжэнне колькасці машын на лініях адзначаў і сэрвіс «Яндэкс Go»: таксі ў Мінску стала менш на траціну. Адсюль і рост цэн.

Зараз сітуацыя нібы нармалізавалася. Транспартная інспекцыя заяўляе, што штодня рэестр аўтамабільных перавозак папаўняецца на 250—300 кіроўцаў.

Здаецца, цэннік цяпер таксама імкнецца да звыклых значэнняў без высокіх каэфіцыентаў.

«Так, паездкі сталі таннейшымі, а горад не так моцна і часта «гарыць» высокім попытам», — адзначае кіроўца Аляксандр.

Ён упэўнены, што прычын тут некалькі. Па-першае, для многіх паездкі на таксі з 1 лістапада ўсё ж дарагое задавальненне — людзі сталі радзей ездзіць.

Па-другое, машын на лініі цяпер больш — многія ўсё ж прыгледзеліся і таксама вырашылі прайсці працэдуру ўступлення ў рэестр.

«Яндэкс» дазволіў усім працаваць. Нават тым, хто не ў рэестры. Ёсць несумленныя паркі, якія падключаюць і такіх кіроўцаў. Паглядзім, чым усё павернецца. Гэтае пытанне Транспартная інспекцыя абяцала сур'ёзна кантраляваць. А адказнасць для «нелегалаў» салідная», — кажа кіроўца.

Ён адзначыў, што ў лістападзе нядрэнна зарабіў: калі раней вазіў пасажыраў прыкладна за Br5, то зараз за тых жа паездкі атрымаў у тры разы больш.

«На мінулым тыдні ўжо прасцей неяк было з попытам і каэфіцыентамі, цяпер ужо, можна сказаць, усё стабілізавалася і вярнулася да звыклых тарыфаў: цэны вышэйшыя раніцай і ў выхадныя, па вечарах, у гадзіну пік і гэтак далей. Ну плюс і Новы год хутка — звычайна дзесьці з 15 снежня да 15 студзеня падымаюцца тарыфы», — дадаў таксіст.

«Машын не хапала, цяпер іх больш»

Людміла працуе ў таксі некалькі гадоў. Кажа, што такой сітуацыі, як у першыя дні лістапада, яна ніколі не бачыла.

«Ажыятаж быў вялікі, машын не хапала, цэны, вядома, выраслі. Але такая сітуацыя была максімум тыдзень. Потым з кожным днём усё ішло і ішло на спад. Думаю, усё будзе, як было раней: святочныя дні, выхадныя, гадзіна пік — вялікія цэны, астатнія — са звычайным каэфіцыентам», — кажа жанчына.

Яна адзначыла, што кіроўцы ўбачылі, што з імі не жартуюць: адпраўляюць машыны на штрафстаянкі, даюць сур'ёзныя штрафы і змагаюцца з нелегаламі.

«Катаюцца без рэестру, я ж бачу такія неўкамплектаваныя па законе машыны. Ну, да пары да часу. Але вось наш парк наогул не выпускаў на лінію тых, хто не трапіў у рэестр, усіх звольніў. Сабе даражэй выйдзе нелегальна працаваць цяпер», — упэўненая кіроўца.

«Вымушаны працаваць па новых правілах»

Віталь у таксі восем гадоў. Памятае яшчэ тыя часы, калі на беларускім рынку абыходзіліся без «Яндэкс Go». Кажа, было прасцей. Тарыфы фіксаваліся і не залежалі ад попыту. Гэта было проста і зразумела.

«Усё роўна ездзяць і без рэестру. Ну, я таксама паспеў тыдзень пакатацца на свой страх і рызыку — трэба ж было грошы зарабіць, каб зрабіць усё па правілах і трапіць у гэты самы рэестр. Выязджаў, папрацую гадзінкі тры, схаваюся. Зноў выйду да вечара», — кажа кіроўца.

Яму для ўступлення ў рэестр трэба было выдаткаваць амаль Br1,5 тыс. — на курсы, абклейванне машыны, плафон на дах, відэарэгістратар, страхоўку і іншае. Таму зарабляў як мог.

«Вядома, тарыфы першы тыдзень лістапада былі вышэйшыя — зарабіць атрымалася. Але цяпер усё ўстаканілася. Вось цяпер у вас каэфіцыент плюс Br1,5, а яшчэ два тыдні таму быў бы плюс Br10—15», — тлумачыць Віталь.

Ён таксама супакойвае: тарыфы ў бліжэйшы час нармалізуюцца. Бо кіроўцы ўсё ж вымушаныя будуць працаваць паводле новых правілаў і ўступаць у рэестр.

Каментары1

  • Василь
    05.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні32

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі16

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года44

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку6

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 23

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва26

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні32

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць