БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнту Паўднёвай Карэі забаранілі выезд з краіны

9.12.2024 / 11:36

Nashaniva.com

Прэзідэнту Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёлю забаранілі выязджаць з краіны. Пра гэта паведамляе агенцтва «Рэнхап».

Рашэнне аб забароне прыняло Міністэрства юстыцыі Паўднёвай Карэі, у якое звярнуўся кіраўнік упраўлення па расследаванні карупцыі сярод высокапастаўленых службовых асоб.

Галоўны пракурор упраўлення заявіў, што даручыў следчым дамагацца забароны на выезд прэзідэнта ў сувязі з расследаваннем справы аб мецяжы з-за ўвядзення надзвычайнага становішча ў Паўднёвай Карэі.

Акрамя таго, Юн Сок Ёля абвінавачваюць у дзяржздрадзе і злоўжыванні ўладай. Паліцыя не выключае яго допыту.

Разам з тым у суботу ў парламенце праваліўся імпічмент Юн Сок Ёлю.

Чытайце таксама:

Парламент Паўднёвай Карэі не змог набраць неабходнай для імпічменту прэзідэнту колькасці галасоў

Напярэдадні галасавання па імпічменце прэзідэнт Паўднёвай Карэі выбачыўся за ўвядзенне ваеннага становішча ў краіне

Каментары да артыкула