У мінскіх гатэлях вольных месцаў на Новы год ужо няма
Пра чаканне на навагоднія святы вялікага наплыву замежных гасцей расказала на БелТА першая намесніца старшыні Мінскага гарвыканкама Надзея Лазарэвіч.
Надзея Лазарэвіч. Фота: БелТА
У Мінску шмат гатэляў, і ўсе яны, як сцвярджае Лазарэвіч, ужо забраніраваныя на Новы год.
«Вольных месцаў няма. Гэта не толькі расіяне, але і нашы госці з краін, якія прыязджаюць сюды без віз. Яны адпачываюць тут і выбіраюць нашу краіну для правядзення з сям'ёй камфортнага адпачынку», — заявіла чыноўніца, не ўдакладніўшы, які менавіта працэнт складаюць такія госці.
Увогуле ж, паводле яе слоў, Мінск за гэты год наведалі больш за мільён турыстаў.
Чытайце таксама:
Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро
Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА
Чыноўніца расказала, ці ўвойдуць Новая Баравая і Фаніпаль у склад Мінска