БЕЛ Ł РУС

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

20.12.2024 / 17:42

Nashaniva.com

Базы даных «Кіберпартызан» папоўніліся інфармацыяй пра памерлых у Рэспубліцы Беларусь да 2024 года з афіцыйнымі прычынамі смерці. Пра гэта аб'яднанне паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

«Такім чынам, даныя па-ранейшаму выцякаюць, а рэжым не ў стане гэта прадухіліць», — канстатуюць «Кіберпартызаны».

Таксама яны абяцалі неўзабаве апублікаваць некаторую статыстыку па смяротнасці і нараджальнасці ў Беларусі. 

У якасці прыкладаў той інфармацыі, якую ўдалося здабыць, «Кіберпартызаны» змяшчаюць некалькі скрыншотаў з базы, датычнай вядомых асоб, якія пайшлі з жыцця ў апошнія гады. Смерці гэтых асоб мелі вялікі грамадскі рэзананс, а іх абставіны не да канца зразумелыя. 

Адносна былога міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і былога міністра транспарту і камунікацый Аляксея Аўраменкі прычына смерці пазначаная як «іншыя недакладна пазначаныя і неўдакладненыя прычыны смерці». Адносна абодвух у «Нашай Нівы» была інфармацыя, што яны скончылі жыццё самагубствам.

 

Тая самая прычына пазначаная і для памерлага ў зняволенні палітвязня Вітольда Ашурка.

Што тычыцца загінулых падчас пратэстаў 2020 года Генадзя Шутава і Аляксандра Тарайкоўскага, то прычынай смерці першага пазначаная «ачаговая траўма галаўнога мозга», а другога — «адкрытая рана пярэдняй сценкі грудной клеткі».

Урэшце, «Кіберпартызаны» змяшчаюць таксама скрыншоты, датычныя двух загінулых 28 верасня 2021 года ў выніку ўварвання сілавікоў у кватэру айцішніка Андрэя Зельцара — самога Зельцара і кадэбэшніка Дзмітрыя Федасюка.

Прычына смерці Андрэя Зельцара — «адкрытая рана пярэдняй сценкі грудной клеткі», Дзмітрыя Федасюка — «іншыя ўдакладненыя траўмы з уключэннем некалькіх абласцей цела».

Чытайце таксама:

Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея — суіцыд

Стала вядомая прычына раптоўнай смерці 46-гадовага міністра транспарту

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Каментары да артыкула