БЕЛ Ł РУС

Кадыраў узнагародзіў свайго пляменніка, адказнага за збіццё дронаў над Грозным

26.12.2024 / 20:52

Nashaniva.com

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў на нарадзе па выніках адыходзячага 2024 года сярод іншых узнагародзіў свайго пляменніка Хамзата Кадырава медалём «За заслугі перад Чачэнскай Рэспублікай». Хамзат Кадыраў — сакратар Рады бяспекі Чачні, і менавіта ён напярэдадні дакладваў пра збіццё ўсіх БПЛА над рэгіёнам, піша Astra. Верагодна, што за кампанію збілі і азербайджанскі пасажырскі самалёт.

Рамзан Кадыраў з Хамзатам Кадыравым

«Інфармацыя, што беспілотнікі трапілі ў нейкі аб'ект — няпраўда, усё збіта!», — напісаў Хамзат Кадыраў у інстаграме 25 снежня.

Тым часам агенцтва Reuters пацвердзіла версію Euronews пра тое, што азербайджанскі самалёт Embraer 190 быў падбіты расійскімі сістэмамі СПА «Панцыр-C». Таксама паведамляецца, што сувязь самалёта была парушаная сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы пры заходзе на пасадку ў Грозным. Пра гэта агенцтва піша са спасылкай на чатыры крыніцы, знаёмыя з папярэднімі вынікамі расследавання катастрофы ў Азербайджане.

«Ніхто не сцвярджае, што гэта было зроблена наўмысна. Аднак, улічваючы ўстаноўленыя факты, Баку чакае, што расійскі бок прызнае факт збіцця азербайджанскага самалёта», — заявіла адна з крыніц Reuters.

«Няправільна будаваць гіпотэзы да завяршэння расследавання», — заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Пры гэтым улады Казахстана пакуль не могуць пацвердзіць або абвергнуць якую-небудзь з версій аб крушэнні самалёта Azerbaijan Airlines у Актау.

Чытайце таксама:

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

У Казахстане блогеру, які здымаў месца крушэння самалёта, далі 10 сутак

У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане

Сёння ў Азербайджане дзень жалобы

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Прэзідэнт Азербайджана Аліеў вяртаецца ў Баку з Расіі з саміту СНД у сувязі з крушэннем самалёта пад Актау

Пасажырскі самалёт разбіўся ў Казахстане. На борце былі 67 чалавек, 25 выжылі

Каментары да артыкула