БЕЛ Ł РУС

Ва ўсіх ВНУ з вайсковымі факультэтамі і кафедрамі будуць рыхтаваць аператараў дронаў

30.12.2024 / 20:07

Nashaniva.com

30 снежня на адкрыцці спецкласа на вайсковым факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) начальнік упраўлення прымянення і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных сіл РБ Міхаіл Бранскі анансаваў стварэнне спецыялізаваных класаў падрыхтоўкі аператараў БПЛА на вайсковых факультэтах і кафедрах усіх ВНУ Беларусі.

Фота: Міністэрства абароны

Паводле слоў Міхаіла Бранскага, з дапамогай спецкласаў будзе «закрытая патрэба» УС у аператарах БПЛА. Таксама ён паведаміў, што «ўсе афіцэры запасу будуць мець кваліфікацыю аператара беспілотнага лятальнага апарата».

Выкладчыкаў для гэтага ўжо пачалі рыхтаваць у 927-м цэнтры падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў, а таксама на вайсковым факультэце ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Паведамляецца, што заняткі з першым наборам студэнтаў у БДУІР пачнуцца 1 лютага 2025 года. Да 1 верасня плануецца абсталяваць яшчэ 16 спецкласаў у кожнай навучальнай установе, дзе ёсць вайсковы факультэт або кафедра.

На адкрыцці спецкласа ў БДУІР прысутнічалі міністры абароны Віктар Хрэнін і адукацыі Андрэй Іванец.

Чытайце таксама:

У верасні 2025-га ў Беларусі пройдуць сумесныя вучэнні АДКБ

У Гродзенскай вобласці створаць навучальны цэнтр для беларускіх і расійскіх вайскоўцаў

У Мінабароны расказалі, як атрымаць дазвол на палёт беспілотніка

Каментары да артыкула