БЕЛ Ł РУС

За «экстрэмізм» судзяць героя публікацыі «СБ» тыднёвай даўніны

30.12.2024 / 21:11

Nashaniva.com

22 снежня на сайце Sb.by выйшаў артыкул, прысвечаны торфапрадпрыемству «Дняпроўскае» з Быхаўскага раёна. А ўжо праз тыдзень аднаго з герояў гэтай публікацыі судзяць за «экстрэмізм», заўважыў канал «Витебск, я гуляю!»

Канстанцін Дземянкоў. Фота: Sb.by

У публікацыі дзяржаўнага прапагандысцкага выдання слова далі некаторым кіраўнікам прадпрыемства, у тым ліку начальніку планава‑эканамічнага сектара Канстанціну Дземянкову.

Мужчына прапрацаваў на прадпрыемстве больш за 20 гадоў і расказваў пра апошнія пераўтварэнні на ім.

Але заўтра, 31 снежня, акурат напярэдадні Новага года, Канстанціна Дземянкова ў судзе Быхаўскага раёна судзяць паводле артыкула аб распаўсюдзе «экстрэмізму».

Чытайце таксама:

За 2024 год асудзілі не меней за 1721 чалавека

Ксяндза Генрыка Акалатовіча прысудзілі да 11 гадоў калоніі

За атаку дрона на базу АМАПа двух вайскоўцаў завочна асудзілі да вялікіх тэрмінаў і штрафаў

Славу Камісаранку завочна асудзілі на шэсць гадоў

Сёння пачалі судзіць адміністратара тэлеграм-чата «Propovednik»

Каментары да артыкула