БЕЛ Ł РУС

У ЗША затрымалі «вагнераўца», які спрабаваў перасячы мяжу праз раку. У яго ў заплечніку быў дрон

10.01.2025 / 21:28

Nashaniva.com

Экс-найміт ПВК «Вагнер» Цімур Праліеў хацеў нелегальна трапіць у ЗША, але папаўся памежнікам.

Цімур Праліеў. Фота: група «Защитники Отечества | Башкортостан» у «ВКонтакте»

Былы «вагнеравец» Цімур Праліеў быў затрыманы 4 студзеня амерыканскімі памежнікамі, калі ён спрабаваў перайсці ўброд раку Рыа-Грандэ і трапіць у ЗША з Мексікі.

У заплечніку ў мужчыны знайшлі дрон, расійскі і казахстанскі пашпарты, а таксама 4 тысячы даляраў і 60 тысяч мексіканскіх песа (амаль 3 тысячы даляраў), паведамляе памежная служба.

Праліеў расказаў памежнікам, што працаваў у расійскай ПВК «Вагнер», але з'яўляецца грамадзянінам Казахстана. Пакуль невядома, навошта экс-найміт спрабаваў трапіць у ЗША. Мужчыну прызначылі арышт, ён застанецца ў федэральнай турме, пакуль улады будуць думаць, што з ім рабіць.

Праліеў сапраўды быў наймітам ПВК «Вагнер». Прычым менш за месяц таму, 12 снежня, ён атрымаў пасведчанне ветэрана баявых дзеянняў з рук кіраўніка філіяла фонду «Абаронцы Айчыны» ў Башкартастане, заўважыла Руская служба «Радыё Свабода». 

Калі Праліева дэпартуюць у Казахстан, там яго чакае суд як мінімум за незаконнае атрыманне расійскага грамадзянства.

Чытайце таксама:

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі

У Расіі вагнеравец задушыў сяброўку дротам ад зарадкі: яму здалося, што яна яго вярбуе на карысць Украіны

Каментары да артыкула