БЕЛ Ł РУС

У Менску закатавалі гісторыю Беларусі

1.09.2006 / 13:50

Зьміцер Панкавец

Экзэкуцыю правялі перад Якубам Коласам на вачах мінакоў у цэнтры сталіцы.

Празь нейкую гадзіну пасьля ўрачыстай лінейкі ля брамы гуманітарнага Ліцэю прадстаўнікі дэмакратычнай моладзі правялі флэш-моб на плошчы Якуба Коласа прысьвечаны таксама праблеме беларускамоўнага навучаньня.

Чацьвёра хлопцаў вынесьлі і паставілі пасярод плошчы імправізаваную шыбеніцу. Праз хвіліну з боку кавярні «На ростанях» зьявіўся кат у чырвона-зялёнай вопратцы. Ён нёс з сабой бел-чырвона-белы падручнік па гісторыі Беларусі. Наша гісторыя якраз і стала ахвярай ката, пайшоўшы на эшафот.

Прадстаўнікі праваахоўных ворганаў зьявіліся толькі праз хвілінаў дваццаць, калі на плошчы нікога амаль не заставалася. Малады міліцыянт зьняў зь вяроўкі падручнік і паламаў шыбеніцу, склаўшы ўсе рэчдоказы ў МУСаўскі «козьлік».

Фота Андрэя Лянкевіча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула