БЕЛ Ł РУС

У Аршанскім раёне мужчына залез у чужую хату і там памёр

16.01.2025 / 18:44

Nashaniva.com

У адной з вёсак Аршанскага раёна ў хаце, гаспадыні якой некалькі дзён не было дома, знайшлі цела невядомага чалавека, паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Сусед жанчыны раніцай праходзіў міма яе хаты па вуліцы і ўбачыў адчыненыя дзверы на веранду. Зайшоўшы ж туды, ён пабачыў на падлозе цела невядомага чалавека.

Бачных прыкмет гвалтоўнай смерці ў нябожчыка не выявілі, ніякіх дакументаў пры ім не было.

Для высвятлення асобы ў памерлага ўзялі адбіткі пальцаў рук і далоняў. Пасля аналізу адбіткаў устаноўлена іх поўнае супадзенне з 60-гадовым жыхаром Магілёва.

Дакладную прычыну смерці мае высветліць судова-медыцынская экспертыза. 

Чытайце таксама:

У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў у малога ўнука з паляўнічай стрэльбы. Хлопчык загінуў

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына

У Асіповічах падчас вячэры ў дзіцячым садку памерла двухгадовае дзіця

Каментары да артыкула