У мінскім метро жанчына з нажом напала на пасажырку
Раніцай 9 студзеня 23-гадовая дзяўчына напала на пасажырку метро, паведаміла мінская пракуратура.
Фота ілюстрацыйнае
Дзяўчына зайшла з нажом у вестыбюль станцыі метро «Слуцкі Гасцінец» і ўдарыла нажом жанчыну, якая купляла жэтоны. Пацярпелую шпіталізавалі.
Дзяўчыну, якая нападала, затрымалі. Устаноўлена, што яна стаіць на ўліку ў Мінскім гарадскім клінічным цэнтры псіхіятрыі і псіхатэрапіі.
З санкцыі пракурора дзяўчыну змясцілі пад варту. Яна абвінавачваецца ў замаху на забойства.
Чытайце таксама:
«Гэта замах на забойства». Пад Гроднам нехта нацягнуў дрот над сцежкай, дзе катаюцца матацыклісты
Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе
У Краснадары мужчына зарэзаў суседзяў і спаліў іх дом. Але з залы суда яго адразу адпусцілі на вайну