БЕЛ Ł РУС

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць

21.01.2025 / 9:43

Nashaniva.com

Былы палітвязень і папулярны блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) расказаў навіну пра арышт яго маёмасці.

Вадзім Ермашук (Vadimati). Фота: «Наша Ніва»

«Не ведаю нават за што. Да санкцый не заклікаў, распавёў толькі ўсю жэсць, што адбывалася са мной. Я бачу, нашы ўлады не любяць праўды, вырашылі арыштаваць маю маёмасць, паходу я станаўлюся бамжом», — напісаў блогер. 

У 2021 годзе суд прыгаварыў гродзенскага блогера Ермашука да 3 гадоў калоніі па абвінавачанні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі і здзек з дзяржсімволікі.

Ён вызваліўся 29 чэрвеня 2024 года. У Vadimati выявілі анкалогію, у развіцці захворвання ён вінаваціць адміністрацыю калоніі. Праз ціск Ермашук вымушаны быў з'ехаць з Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула