БЕЛ Ł РУС

У Мінску выявілі ўцечку газападобнага азоту

23.01.2025 / 17:5

Nashaniva.com

23 студзеня на магістральным трубаправодзе на адной са сталічных вуліц выявілі ўцечку газападобнага азоту. Інфармацыя пра ўцечку з'явілася ў афіцыйным тэлеграм-канал канцэрна «Белнафтахім».

Паводле звестак «Белнафтахіма», інфармацыя паступіла ад прадпрыемства «Крыён», якое таксама знаходзіцца ў Мінску і займаецца выпускам крыягенных прадуктаў. Уцечку выявілі на ўчастку магістральнага трубаправода ў раёне вуліцы Машынабудаўнікоў на скрыжаванні з Мінскай кальцавой аўтадарогай.

Газападобны азот можа ўяўляць небяспеку для чалавека, але толькі ў вялікіх канцэнтрацыях і пры працяглым уздзеянні. У гэтым выпадку азот пачынае дзейнічаць у якасці задушлівага сродку, выклікаючы дыхавіцу, паколькі фактычна замяняе кісларод ва ўдыханым паветры, што прыводзіць да гіпаксіі. У гэтым выпадку непазбежнае ўздзеянне на цэнтральную нервовую сістэму і таксічнае паражэнне арганізма.

У «Белнафтахіме» падкрэслілі, што гэтая ўцечка газу не ўяўляе небяспекі для мінчукоў. Сам газ не з'яўляецца выбухованебяспечным і не наносіць экалагічнай шкоды прыродзе.

Утрыманне азоту ў атмасферным паветры, паводле даных прадпрыемства, адпавядае норме — 78%. У канцэрне адзначылі, што на працы прадпрыемстваў-спажыўцоў газападобнага азоту надзвычайнае здарэнне не адбілася, а спецыялісты цяпер вядуць работы для ліквідацыі ўцечкі.

Чытайце таксама:

У Белгідрамеце назвалі самыя брудныя гарады ў Беларусі

У Краснадарскім краі — экалагічная катастрофа пасля разліву мазуту з затанулых танкераў

Ці сапраўды «экалагічна чыстыя» прадукты больш карысныя для здароўя?

Каментары да артыкула