Здароўе11

Ці сапраўды «экалагічна чыстыя» прадукты больш карысныя для здароўя?

Вось што кажуць вынікі навуковых даследаванняў.

organic products био-продукты бія-прадукты

Даследаванні на жывёлах

Вучоныя з Універсітэта Ла-Рашэль і Універсітэта Бургундыі ў Францыі 2017 годзе правялі даследаванне, падчас якога на працягу некалькіх месяцаў вырошчвалі дзве групы курапатак. Адну з іх яны кармілі зернем і кукурузай, атрыманымі на звычайных палях, другая атрымлівала той жа корм, але вырашчаны арганічным спосабам — без мінеральных угнаенняў, гербіцыдаў і пестыцыдаў.

Першапачаткова калегі навукоўцаў прагназавалі, што розніца будзе нязначнай. Аднак рэальныя вынікі аказаліся нечакана прыкметнымі. У птушак, якія спажывалі збожжа са звычайных палёў, назіралася пагаршэнне імуннай сістэмы, памяншэнне колькасці эрытрацытаў і рост колькасці кішэчных паразітаў.

У самак такіх курапатак яйкі былі меншыя, а шкарлупіна яек — танчэйшая, у самцоў — менш яркае апярэнне. Акрамя гэтага, у птушак, якія атрымлівалі звычайны корм, прыкметна знізілася натуральная рэакцыя на пагрозу: яны ўцякалі на меншую адлегласць, чым звычайна.

Такія эфекты, на думку вучоных, могуць быць звязаныя з парушэннямі як у эндакрыннай, так і цэнтральнай нервовай сістэмах, выкліканых уздзеяннем хімічных рэчываў, што выкарыстоўваюцца ў цяперашняй сельскай гаспадарцы. 

Гэтыя вынікі пацвярджаюць вынікі даўнейшых даследаванняў на жывёлах, праведзеных у перыяд з 1926 па 1987 год на пацуках, трусах, курах і нават буйной рагатай жывёле.

Напрыклад, вучоныя заўважылі, што сперматазоіды быкоў, якіх кармілі сенам, вырашчаным без мінеральных угнаенняў, мелі лепшую рухомасць. Магчымай прычынай навукоўцы лічаць адсутнасць у такім корме цяжкіх металаў, напрыклад, кадмію, які звычайна выкарыстоўваецца ў фасфатных угнаеннях у сучаснай сельскай гаспадарцы.

А што ў выпадку людзей?

У адрозненне ад даследаванняў на жывёлах, дзе можна строга кантраляваць умовы — ізаляваць, рэгуляваць харчаванне, адсочваць паказчыкі, — з людзьмі гэта немагчыма. Такія лабараторныя ўмовы нельга стварыць, і таму навукоўцы ў асноўным спадзяюцца на назіральныя даследаванні, якія менш дакладныя, чым эксперыменты ў кантраляваных умовах.

Самы апошні сістэмны агляд вынікаў каля 50 навуковых даследаванняў па гэтым пытанні быў апублікаваны кітайскімі навукоўцамі ў часопісе Nutrition Reviews у верасні гэтага года. Ён пацвярджае гіпотэзу пра сувязь паміж арганічным харчаваннем і зніжэннем рызыкі пэўных захворванняў. Аднак вельмі нязначная колькасць даследаванняў не дазваляе ўпэўнена гэта сцвярджаць.

Напрыклад, у нарвежскім даследаванні цяжарных жанчын ужыванне арганічнай ежы звязана з паніжанай рызыкай прээклампсіі, але гэтыя даныя пакуль не пацвярджаюцца іншымі даследаваннямі.

Высновы іншых даследаванняў гавораць пра тое, што ўжыванне арганічных прадуктаў прыводзіць да паляпшэння якасці спермы, зніжае рызыку развіцця некаторых тыпаў лімфом. Але і тут колькасць даследаванняў абмежаваная. Высновы двух даследаванняў сцвярджаюць пра зніжэнне выпадкаў алергій у дзяцей. Аднак іншае нядаўняе даследаванне такіх эфектаў не выявіла.

Найбольш даказаным, адпаведна распрацаванай кітайскімі вучонымі методыцы ацэнкі вынікаў, стаў эфект уплыву спажывання «біяпрадуктаў» на зніжэнне рызыкі набору вагі і атлусцення.

Дастаткова пераканаўчымі выглядаюць таксама высновы вучоных, атрыманыя шляхам аналізу даных базы NutriNet, якая ўтрымлівае інфармацыю пра харчаванне 70 тысяч чалавек. Яна ўлічвае такія фактары, як сацыяльна-эканамічны статус, спажыванне тытуню і алкаголю, фізічная актыўнасць ды іншыя.

Аналіз даных з NutriNet паказаў, што рэгулярнае спажыванне арганічна вырашчаных прадуктаў звязана са зніжэннем рызыкі атлусцення, дыябету 2 тыпу, раку грудзей у постменапаўзе і лімфомы.

Як адзначаюць аўтары, негатыўны ўплыў пестыцыдаў на здароўе людзей таксама існуе.

У 2015 годзе міжнародная група даследчыкаў падлічыла, што ўздзеянне арганафасфатных пестыцыдаў, асабліва на цяжарных жанчын, стала прычынай зніжэння сярэдняга ўзроўню IQ на 2,5 бала ў дзяцей, якія нарадзіліся ў Еўропе ў 2010 годзе.

Па ацэнках вучоных, каля 60 000 выпадкаў разумовай адсталасці штогод у Еўропе можна аднесці да ўздзеяння гэтай групы пестыцыдаў, выкарыстанне якіх забаронена ў арганічнай сельскай гаспадарцы.

Роля адной порцыі

Даследаванне, праведзенае вучонымі Гарвардскага ўніверсітэта, у ходзе якога былі прааналізаваныя даныя пра харчаванне больш чым 160 тысяч чалавек на працягу дваццаці гадоў, паказала, што тыя, хто рэгулярна еў больш за чатыры порцыі гародніны і садавіны з нізкім або ўмераным узроўнем забруджвання пестыцыдамі, мелі на 36% меншую рызыку смяротнасці ад раку, сардэчна-сасудзістых і рэспіраторных захворванняў у параўнанні з тымі, хто еў менш за адну порцыю.

Аднак пры класіфікацыі прадуктаў на дзве групы — з высокім і нізкім утрыманнем рэшткаў пестыцыдаў — вучоныя высветлілі, што ў людзей, якія елі гародніну і садавіну з найбольшым узроўнем забруджвання, падобнага эфекту зніжэння смяротнасці не назіралася.

Асабліва ўражвае яшчэ адна выснова, да якой прыйшлі даследчыкі, — замена хаця б адной порцыі гародніны і садавіны з высокім утрыманнем пестыцыдаў на порцыю прадуктаў з меншым узроўнем забруджвання можа знізіць смяротнасць прыкладна на 11%.

Такім чынам, хоць навуковыя доказы карысці арганічных прадуктаў застаюцца абмежаванымі, не выклікае сумневы той факт, што арганічная ежа заслугоўвае большай увагі і павагі. Гэта прынясе карысць не толькі здароўю, але і станоўчы ўплыў на навакольнае асяроддзе і здароўе планеты ў цэлым.

Каментары1

  • спецыяліст
    07.11.2024
    Карэктная выснова павінна выглядаць наступным чынам: трэба дакладна кантраляваць склад і колькасць угнаенняў, каб у прадуктах не была перавышаная іх норма.

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы16

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі11

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →