БЕЛ Ł РУС

У Краснаполлі мужчына атруціўся сродкам ад каларадскага жука

24.01.2025 / 18:42

Nashaniva.com

59-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Краснаполле Магілёўскай вобласці ў вельмі цяжкім стане даставілі ў раённую бальніцу, паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Фота: freepik.com

Мужчыну без прытомнасці выявіла дома яго жонка. Папярэдне лекары ўстанавілі ў яго атручэнне невядомай атрутай і сутаргавы сіндром. У крыві пацыента таксама знайшлі этылавы спірт у канцэнтрацыі два праміле.

Праз тры дні пасля шпіталізацыі, так і не апрытомнеўшы, мужчына памёр.

Хімічная экспертыза выявіла ў пацыента рэшткі пестыцыдаў — хлорфенвінфоса і цыперметрына, якія шырока прымяняюцца ў сельскай гаспадарцы (напрыклад, для барацьбы з каларадскімі жукамі). 

Чытайце таксама:

У Аўстраліі маці абвінавацілі ў тым, што атруціла ўласнае дзіця дзеля падпісчыкаў і ахвяраванняў

Жыхару Мазырскага раёна далі пажыццёвае за жорсткае забойства суседскай пажылой пары

Жыхар Брэста выпіў пляшку віскі і памёр

Каментары да артыкула