БЕЛ Ł РУС

Падчас дэмантажу моста ў Мазыры абрынулася металічная канструкцыя

25.01.2025 / 18:26

Nashaniva.com

Пра няштатную сітуацыю на аб'екце паведамляе мазырскі мясцовы тэлеграм-канал.

Паводле інфармацыі, на мосце ўжо два тыдні вёўся дэмантаж фермы пралётнага збудавання. Верхняя частка ўжо дэмантаваная, пачалася праца з ніжнім поясам. Канструкцыя была ўсталяваная на баржы.

Аднак жа раніцай у суботу з-за рэзкага завіхрэння плыні вады ў рацэ баржа нахілілася, металаканструкцыі спаўзлі з апор і абрынуліся, патлумачыў выданню «Навіны Палесся» кіраўнік РУП «Гомельаўтадар» Дзяніс Ясько.

Работы на аб'екце, як паведамляецца, працягваюцца, наступствы ліквідуюцца. Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Крыты пешаходны пераход адкрылі ў Гродне

Пасля доўгай рэканструкцыі адкрылі ўчастак трасы М-3

На гэтым тыдні закрыюць на рамонт самы доўгі ў краіне пешаходны мост

У Мастах разабралі самы доўгі падвесны мост Беларусі ФОТЫ

Каментары да артыкула