На гэтым тыдні закрыюць на рамонт самы доўгі ў краіне пешаходны мост
Яго даўжыня — 550 метраў.

Фота: gp.by
У Гомелі з 1 жніўня закрыюць на капрамонт самы доўгі ў краіне пешаходны мост, паведамляе БелТА.
Гэта інжынернае збудаванне звязвае падзеленыя чыгуначнымі стужкамі вуліцы Фадзеева і Кірава. Яго працягласць — 550 м. «гэта самы доўгі пешаходны мост у краіне», — растлумачылі ў гарвыканкаме.
Для старту маштабных рамонтных работ, як удакладнілі ў Гомельскім гарвыканкаме, з 1 жніўня мост будзе закрыты для пешаходаў.
Першапачаткова плануецца дэмантаж, уладкаванне пандусаў, маналітнай пліты і перыльных агародж. У далейшым будуць праведзены гідраізаляцыйныя работы і рамонт ніжняй часткі моста», — падкрэсліў старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
-
«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
Каментары
Спадар Ілян Маск, адна надзея, транспар з Наватэры1 на Наватэру2 арганізуе.
Зь іншага боку і няблага, на абедзьве новыя плянэту трэ процьма мытнікаў і памежнікаў- новыя працоўныя месцы, значыць, рост эканомікі