БЕЛ Ł РУС

Скончылася датэрміновае галасаванне. Працэнт вывелі рэкордны, але ёсць нюанс

25.01.2025 / 21:31

Nashaniva.com

Сёння скончылася пяцідзённае датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах перад асноўным днём, прызначаным на 26 студзеня. Лічба, на якой было вырашана спыніцца ва ўсебеларускім маштабе — 41,81%.

Лічба, на якой было вырашана спыніцца, крыху большая, чым на «адзіным дні галасавання» 25 лютага мінулага года, дзе было 41,71%, і таму рэкордная.

Аднак бачна, што 42% з'яўляюцца дла лукашыстаў пэўнай псіхалагічнай мяжой, за якую яны чамусьці пераступаць не хочуць. Бо на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах 2020 года вынік датэрміновага галасавання быў таксама падобны — 41,70%.

Дзеля таго, каб не выйсці за вызначаную мяжу, давялося ў апошні дзень датэрміновага галасавання нават даволі значна запаволіць узяты тэмп, зрабіўшы суботу найменш «плённай». Суботні прырост галасоў не дасягнуў і шасці працэнтаў, між тым як раней яна была куды большай: па выніках чацвёртага дня яўка была 35,99%, трэцяга — 27,15%, другога — 17,67%, першага — 7,81%.

Сярод рэгіёнаў лічбы распісалі прыблізна пароўну, у дыяпазоне ад 42,95 да 40,70%. Рэкордныя 42,95% вывелі для роднай Лукашэнку Магілёўскай вобласці, далей ідуць Мінская (42,68%), Брэсцкая (41,99%), Гомельская (41,72%), Віцебская (41,51%) вобласці, горад Мінск (41,14%), а замыкае спіс Гродзенская вобласць з «усяго» 40,70%. 

Чытайце таксама:

«Прама не прымушаюць, але намякаюць». Як беларусаў матывуюць на датэрміновае галасаванне

Карпенка заявіў, што ў ЦВК не паступіла ніводнай скаргі. Але гэта няпраўда

У Лідзе супрацоўніцы ЖКГ ідуць галасаваць датэрмінова з-за таго, што лайдачылі ўвосень?

Мітрапаліт Веніямін таксама прыйшоў галасаваць датэрмінова

«Падыход такі — патрыятызм». Чым падчас выбараў займаюцца настаўнікі, медыкі і адвакаты

Каментары да артыкула