БЕЛ Ł РУС

Маладую выкладчыцу англійскай мовы судзяць за палітыку. Пагражае да 12 гадоў

3.02.2025 / 15:59

Nashaniva.com

Алену Бадзяка пачалі судзіць у Мінскім гарадскім судзе па двух крымінальных артыкулах. Падобна, што справа ў каментарах.

Алена Бадзяка. Фота: Linkedin

Алене Бадзяка 29 гадоў. Родам яна з Глыбокага. У 2019 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Пасля працавала настаўнікам англійскай у розных прыватных школах — Step by step, Kidslab і іншых.

Дзяўчыну пачалі судзіць 31 студзеня 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе. Алену Бадзяка вінавацяць па двух крымінальных артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Ёй пагражае да 12 гадоў калоніі.

Апошнім часам па такіх артыкулах судзяць людзей, якія пакідалі каментары ў тэлеграме або сацсетках.

Чытайце таксама:

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Каментары да артыкула