БЕЛ Ł РУС

Трамп выходзіць са структур ААН і пагражае Ірану ды палесцінцам

4.02.2025 / 23:35

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягвае падпісваць указы, скіраваныя на радыкальныя змены ў амерыканскай знешняй палітыцы ў розных яе кірунках.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

4 лютага Трамп, як і анансавалася раней, падпісаў указ аб выхадзе ЗША з Рады ААН па правах чалавека. Таксама ЗША збіраюцца перагледзець свой удзел у ЮНЕСКА.

Злучаныя Штаты таксама спыняць фінансаванне Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палесцінскім уцекачам. Прычына ўсіх зменаў — «антыамерыканская перадузятасць» гэтых інстытутаў.

«Я заўсёды лічыў, што ў ААН велізарны патэнцыял. Але яна не працуе, згодна з гэтым патэнцыялам. Ужо доўгі час», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Таксама Трамп падпісаў, па ягоных уласных словах, «вельмі жорсткую» дырэктыву, якая аднаўляе ягоную палітыку «максімальнага ціску» на Іран.

Зноў радыкальна выказаўся ён і пра палесцінскае пытанне:

«Я хачу, каб Іарданія і Егіпет прынялі палесцінцаў з сектара. У жыхароў сектара Газа няма іншага выбару, акрамя як пакінуць яго, але я не абавязкова падтрымліваю ізраільскія паселішчы там», — сказаў ён, размаўляючы з журналістамі.

Чытайце таксама:

Шольц назваў жаданне Трампа абмяняць дапамогу Украіне на рэдказямельныя металы «эгаістычным»

Трамп прапанаваў дапамогу Украіне ў абмен на рэдказямельныя металы. Кіеў адказаў

Трамп плануе пагаварыць з Сі Цзіньпінам перад увядзеннем пошлін супраць Кітая

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц

Трамп гаворыць пра зніжэнне цэнаў на нафту, але хто будзе зніжаць?

Каментары да артыкула