БЕЛ Ł РУС

Павялічаць заробкі медыкам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй

5.02.2025 / 19:36

Nashaniva.com

Савет міністраў прыняў рашэнне аб павелічэнні памераў надбавак да заробкаў медработнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, паведаміла ўрадавая прэс-служба.

Фота ілюстрацыйнае

У Савеце міністраў разгледзелі пастанову Міністэрства аховы здароўя №9 ад 24 студзеня, у якой прадугледжанае павышэнне аплаты працы дактароў-спецыялістаў, але захаваныя на ранейшым узроўні заробкі сярэдняга медперсаналу. Ва ўрадзе палічылі, што ўклад апошніх у сферу аховы здароўя не цалкам улічаны.

Акрамя таго, было прызнана, што пастанова Мінздароўя ў цяперашнім выглядзе не адпавядае даручэнню Лукашэнкі аб збалансаваным росце заробку ўсіх катэгорый работнікаў.

У выніку Міністэрству аховы здароўя сумесна з Мінпрацы і Мінфінам даручылі ў трохдзённы тэрмін унесці адпаведныя змены ў гэтую пастанову.

Чытайце таксама:

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

У Беларусі з гэтага года бясплатна будуць прышчапляць ад віруса папіломы чалавека. Гэта важная змена для дзяўчат

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?

Мінздароўя дазволіла дзецям хварэць 5 дзён без даведкі

Каментары да артыкула