БЕЛ Ł РУС

Літва паведаміла Беларусі пра выхад з пагаднення аб падвойным падаткаабкладанні

6.02.2025 / 17:40

Nashaniva.com

Літва праінфармавала Беларусь аб дэнансацыю пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі. Падатковае пагадненне, заключанае 30 гадоў таму, спыніць сваё дзеянне з 2026 года.

У Вільні

Паводле інфармацыі МПЗ, ім была атрыманая адпаведная нота літоўскага МЗС аб тым, што літоўскі Сейм 14 студзеня бягучага года дэнансаваў пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і прадухілення ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы, падпісанае ўрадамі дзвюх краін 18 студзеня 1995 года ў Мінску.

«Са спасылкай на артыкул 28 Пагаднення літоўскі бок інфармаваў аб спыненні яго дзеяння 1 студзеня 2026 года», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Літва скасоўвае пагадненне з Беларуссю аб пазбяганні падвоенага падаткаабкладання

Літва перадасць Украіне тры аўтамабілі, канфіскаваныя ў беларусаў за кантрабанду цыгарэт

У МЗС Беларусі раяць «не рызыкаваць, здзяйсняючы паездкі ў Літву»

Каментары да артыкула