Расійскі маркетплэйс Ozon працягвае пашырацца ў Беларусі
У пачатку лютага расійскі Ozon стаў рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій у Мінску, а цяпер стала вядома, што маркетплэйс арандаваў у Беларусі новы офіс, піша Office Life.
Раней Ozon арандаваў пляцоўку ў мінскім каворкінгу на вуліцы Свярдлова, а цяпер беларуская каманда маркетплэйса пераедзе ў новае памяшканне ў IT-кампусе Takeoff на вуліцы Платонава. Паведамляецца, што Ozon арандаваў паверх кампуса плошчай 900 квадратных метраў.
Калі раней частка беларускіх супрацоўнікаў маркетплэйса працавала дыстанцыйна, то цяпер іх перавядуць на поўнафарматную працу ў памяшканні.
Расійскі маркетплэйс выйшаў на беларускі рынак у 2021 годзе. Першапачаткова кампанія развівала сетку франчайзі з уладальнікаў пунктаў выдачы заказаў і адкрыла ў Беларусі свой размеркавальны цэнтр у вёсцы Каралёў Стан недалёка ад Мінска.
У канцы лістапада 2024 года паведамлялася, што абарот Ozon у Беларусі за трэці квартал 2024 года вырас у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.
У пачатку лютага 2025 года стала вядома, што адна з беларускіх даччыных кампаній маркетплэйса — «Азон Рокет Бел» — стала новым рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій.
Чытайце таксама:
Расія пачала купляць Coca-Cola ў Талібана
На Wildberries можна замовіць аўтамабілі з прабегам
Што беларусы куплялі на Wildberries у мінулым годзе?
У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам
Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове