БЕЛ Ł РУС

У Азербайджане ліквідуюць мясцовы філіял расійскага «Спутніка»

14.02.2025 / 21:51

Nashaniva.com

Улады Азербайджана вырашылі фактычна закрыць філіял расійскага прапагандысцкага інфармагенцтва Sputnik. Колькасць супрацоўнікаў рэдакцыі скароцяць з 40 да аднаго, піша The Moscow Times.

Па словах крыніц, афіцыйна рашэнне аб фактычнай ліквідацыі «Sputnik Азербайджан» тлумачыцца імкненнем «ліквідаваць няроўнасць» у прадстаўніцтве дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў. Улады маюць намер зыходзіць з прынцыпу ўзаемнасці.

Гэта значыць агенцтва «Россия сегодня» і, у прыватнасці, Sputnik, які належыць яму, змогуць захаваць у Азербайджане столькі супрацоўнікаў, колькі працуюць у Расіі ў азербайджанскага Azertag. Цяпер гэта адзін чалавек.

У апошнія гады матэрыялы падкантрольнага Крамлю агенцтва неаднаразова станавіліся аб'ектамі крытыкі Баку як неаб'ектыўныя ці супярэчныя дзяржаўнай палітыцы.

Рашэнне аб поўнай ліквідацыі рэдакцыі Sputnik было прынята на фоне закрыцця ў Баку «Рускага дома».

Адносіны паміж Азербайджанам і Расіяй абвастрыліся пасля крушэння самалёта авіякампаніі AZAL, які ляцеў у Грозны ў снежні 2024 года. Тады загінулі 38 чалавек. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў абвінаваціў Расію ў спробах «замяць інцыдэнт» і схаваць з дапамогай «вар'яцкіх версій» факт абстрэлу паветранага судна расійскай СПА.

Чытайце таксама:

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»

У Казахстане апублікавалі папярэднюю справаздачу аб крушэнні азербайджанскага самалёта

Аліеў зноў рэзка прайшоўся па Расіі за збіты самалёт: Мы патрабуем чалавечых паводзін

«Першыя тры дні мы не чулі ад Расіі нічога, акрамя вар'яцкіх версій». Аліеў патрабуе ад Расіі выбачэнняў і прызнання віны

Каментары да артыкула