Дзмітрый Круты ўзначаліў камісію па фармаванні новага ўрада
Камісію для выпрацоўкі прапаноў па фармаванні новага складу ўрада, які склаў паўнамоцтвы пасля прэзідэнцкіх выбараў, узначаліў кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты, піша БелТА.
Дзмітрый Круты. Фота: Wikimedia Commons
Раней Лукашэнка на сустрэчы з даверанымі асобамі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах даручыў стварыць такую камісію ў складзе вышэйшых службовых асоб.
«Трэба стварыць камісію з вышэйшых службовых асоб. урад выконвае ў нас абавязкі (склаў паўнамоцтвы). Трэба зараз паглядзець па спісе, пачынаючы ад прэм'ер-міністра да кіраўніка канцэрна і губернатараў. На гэтай камісіі Качанава, Сергеенка (кіраўнікі палат парламента), генеральны пракурор і гэтак далей — вось гэтая вярхушка. Хацелася б, каб вы свае прапановы ўнеслі, ваша меркаванне мы разгледзім пры прыняцці рашэнняў, — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з даверанымі асобамі.
Журналісты пацікавіліся ў старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, ці падыходзіў хтосьці ў кулуарах з дзейнага складу ўрада са словамі, што гатовы працаваць.
«Да мяне дакладна ніхто не падыходзіў. Адзінае, мы разумеем, што ўсе людзі дзяржаўныя. І я думаю, што кожны з нас разумее: мы-людзі, якія служым дзяржаве. Яны проста казалі: «Як скажа кіраўнік дзяржавы. Дзе сёння я патрэбны больш краіне, я буду працаваць там», — распавяла яна.