БЕЛ Ł РУС

«Wildberries павінен працаваць на дзяржаву». На нарадзе ў Лукашэнкі была самая багатая жанчына Расіі

17.02.2025 / 14:30

Nashaniva.com

На нараду па пытаннях развіцця прыватнага бізнэсу ў Аляксандра Лукашэнкі запрасілі Таццяну Кім — заснавальніцу расійскага маркетплейса Wildberries.

Таццяна Кім. Фота: Wikimedia Commons

Лукашэнка падчас нарады звярнуўся да самай багатай жанчыны Расіі асобна.

Ён падняў сваю любімую тэму пра крамы крокавай даступнасці і адзначыў, што Wildberries у Беларусі павінен працаваць на дзяржаву, піша БелТА.

«Я не хачу, каб зніклі крамы крокавай даступнасці, маленькія крамкі і гэтак далей. Я не хачу, каб была манаполія буйных сетак. І не хачу, каб у кагосьці былі такія ўмовы, а ў гэтых — такія.

@nashaniva Лукашэнка пачаў рэкламаваць бізнэс самай багатай жанчыны Расіі #беларусь #мінск #белорусы #новостибеларуси #минсксейчас #лукашенко #нашаніва ♬ The Thing Is - Ty Simon

Але калі хтосьці мадэрнізаваўся і прасунуўся ў будучыню, а Wildberries працуе менавіта так (я ўжо баюся, што ўвесь гандаль хутка пяройдзе ў інтэрнэт), такія прадпрыемствы мы будзем падтрымліваць. Але любое прадпрыемства павінна працаваць на Беларусь, на дзяржаву. Тады ў мяне ніякіх не будзе да вас прэтэнзій», — заявіў Лукашэнка.

Паводле даных Forbes на 2024 год, капітал Таццяны Кім складаў 5,5 млрд долараў. Аднак яна магла страціць частку актываў у выніку гучнага разводу з Уладзіславам Бакальчуком. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула