Грамадства1313

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

У Беларусі ствараюць роўныя ўмовы для ўсіх, хто «працуе на народ, працуе сумленна і па законе». Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў.

На сустрэчу былі запрошаны амаль два дзясяткі прадстаўнікоў бізнэсу — кіраўнікі розных кампаній і прадпрыемстваў, якія працуюць у Беларусі. У іх ліку кіраўнік сялянскай гаспадаркі «СПАРТАН-АГРА» Ігар Абрамчык, дырэктар унітарнага прыватнага навукова-вытворчага прадпрыемства «Тэхналіт» Аляксандр Бадзяка, дырэктар ТАА «ПАЖСНАБ» Алег Дзярабін, гендырэктар ТАА «ФРЭШПАК САЛЮШЭНС» Уладзімір Пахомаў, гендырэктар ТАА «Машынабудаўнічае прадпрыемства «Кампа» Валянцін Пікуль, дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Алюмтэхна» Сяргей Саветнікаў, дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш» Андрэй Сідараў, а таксама заснавальніца расійскага маркетплэйса Wildberries Таццяна Кім. 

Сярод удзельнікаў таксама кіраўніцтва ўрада, Савета Рэспублікі, Адміністрацыі Лукашэнкі, старшыні аблвыканкамаў.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы паабяцаў «жорстка падтрымліваць» прыватны бізнэс.

«Не толькі роўныя ўмовы. Мы прыватны сектар будзем падтрымліваць. Гэта маё асабістае стаўленне. Хто сапраўды працуе, вобразна кажучы, тых будзем жорстка падтрымліваць. І вы толькі скажыце, хто вам перашкаджае, — галава адразу зляціць з любога, будзь ён у пагонах, без пагонаў або дзяржаўны служачы. Толькі скажыце, але самі вы павінны быць чыстыя і празрыстыя, як шкло. Вось адзінае, што я ад вас прашу. Ніхто ў вас бізнэс не адбярэ, ніхто вас нахіляць не будзе, дзяліць нешта не будзе. Гэта я вам гарантую. Але дзяржаўная цікавасць перш за ўсё», — сказаў ён.

Звяртаючыся да заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім, Лукашэнка сказаў: 

«Я не хачу, каб зніклі крамы крокавай даступнасці, маленькія крамкі і гэтак далей. Я не хачу, каб была манаполія буйных сетак. І не хачу, каб у кагосьці былі такія ўмовы, а ў гэтых — гэтакія. Але калі нехта мадэрнізаваўся і прасунуўся ў будучыню, а Wildberries працуе менавіта так (я ўжо баюся, што ўвесь гандаль хутка пяройдзе ў інтэрнэт), такія прадпрыемствы мы будзем падтрымліваць. Але любое прадпрыемства мусіць працаваць на Беларусь, на дзяржаву. Тады ў мяне ніякіх не будзе да вас прэтэнзій», — заклікаў бізнэс да лаяльнасці Лукашэнка.

Каментары13

  • Бізнес Беларусі
    17.02.2025
    Ты і перашкаджаеш
  • Пяtrueхін
    17.02.2025
    А Машэнскі быў?
  • Бывалы
    17.02.2025
    Миллиардер олигарх собрал совещание с миллионерами олигархами а также позвал представительницу путинской олигархии для перенимания опыта.

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць