БЕЛ Ł РУС

У Літве сталі змагацца з паліўным бізнэсам кіроўцаў грузавікоў з Беларусі

18.02.2025 / 16:18

Nashaniva.com

Літоўскія мытнікі будуць вымяраць на мяжы ўзровень дызельнага паліва ў баках грузавых аўтамабіляў пры ўездзе і выездзе з краіны. Прычынай такой меры сталі выпадкі «незаконнага падпольнага скіду паліва з расійскіх і беларускіх грузавых аўтамабіляў», якія ідуць праз Літву транзітам.

Фота ілюстрацыйнае

Па звестках ведамства, на літоўскай тэрыторыі кіроўцы грузавікоў «спыняюцца ў сакрэтных, узгодненых пунктах» і зліваюць большую частку дызпаліва, якое затым прадаецца на чорным рынку. Такія выпадкі пачасціліся з пачатку года.

Паводле ацэнак мытнага ведамства, шкода, якая наносіцца дзяржаве незаконным скідам паліва і ўхіленнем ад выплаты імпартных пошлін, можа дасягаць 20 млн еўра ў год.

Цяпер кантроль за грузавікамі і выдаткоўваннем імі паліва будзе ўзмоцнены. У выпадку выяўлення парушэнняў пагражае штраф і канфіскацыя транспартнага сродку.

Чытайце таксама:

На рэйсавым аўтобусе з Польшчы ў Беларусь спрабавалі правезці 15 пітонаў

Пункт пропуску «Бераставіца» на польскай мяжы адкрыты пасля рэканструкцыі. Але праехаць праз яго нельга

Вялікабрытанія прыпыніла пагадненне з Беларуссю аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання

Каментары да артыкула