БЕЛ Ł РУС

Амаль праз месяц віншаванне «пераабранаму» Лукашэнку прыслаў прэм'ер Індыі

20.02.2025 / 19:3

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі доўга думаў і чакаў, але нарэшце ўсё ж прыслаў Лукашэнку віншаванне з ягонай нібыта перамогай на «выбарах» 26 студзеня.

«Наша сяброўства ў шматбаковых форумах, такіх як ШАС, ААН і іншыя платформы, дае нам магчымасці для сумеснай працы па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Я з нецярпеннем чакаю сумеснай працы па далейшым паглыбленні і пашырэнні нашых сувязяў у новых галінах супрацоўніцтва для больш поўнай рэалізацыі сапраўднага патэнцыялу нашых двухбаковых адносін», — напісана ў віншаванні, дасланым ад імя Нарэндры Модзі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка атрымаў віншаванне з «перамогай» на выбарах ад прэзідэнта Грузіі

Эрдаган павіншаваў Лукашэнку з «перамогай» на выбарах

Лукашэнка дачакаўся віншавання ад прэзідэнта Ірана

Якія краіны віншавалі Лукашэнку з перамогай у 2020-м, а цяпер ігнаруюць яго «пераабранне»

Лукашэнка запрасіў наведаць Беларусь прэзідэнта Сербіі

Каментары да артыкула