Грамадства1111

Якія краіны віншавалі Лукашэнку з перамогай у 2020-м, а цяпер ігнаруюць яго «пераабранне»

Аляксандр Лукашэнка працягвае збіраць віншаванні з чарговым працягам яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Праўда, паступаюць яны галоўным чынам ад тых кіраўнікоў дзяржаў, дзе таксама назіраюцца праблемы з дэмакратыяй. Так ці інакш, нават у параўнанні з 2020 годам колькасць лідараў краін, гатовых падпісацца пад легітымнасцю Лукашэнкі, скарацілася. Паглядзелі, чыіх віншаванняў ён так і не дачакаўся.

Фота: Ali Cura Anadolu via Getty Images

Аднымі з першых Лукашэнку пазванілі прэзідэнты Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, Узбекістана — Шаўкат Мірзіяеў, Таджыкістана — Эмамалі Рахмон, Азербайджана — Ільхам Аліеў. Таксама ў шэрагу найбольш хуткага віншавання ўжо традыцыйна адзначыўся лідар Кітая Сі Цзіньпін і кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін.

«Расійскі лідар цёпла павіншаваў беларускага калегу з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах», — рапартавала лукашэнкаўская прэс-служба. Вынікі абодвух амаль ідэнтычныя — Пуцін у 2024 годзе атрымаў 87,28% галасоў, Лукашэнку ж цяпер (па папярэдняй інфармацыі ЦВК) намалявалі 86,82%. Лічбы блізкія да вынікаў Пуціна, але акуратныя, каб усё ж не абысці «старэйшага брата».

@nashaniva Лукашэнка «перамог», але яго ніхто не віншуе? #выборы #президент #протесты #2020 #бчб #лукашенко #политика #новости #беларусь ♬ Spanish Flea - Herb Alpert & The Tijuana Brass

Без віншаванняў Лукашэнку таксама не пакінулі дружалюбныя беларускаму ўраду В’етнам, Куба, Нікарагуа, Венесуэла, Туркменістан, Пакістан, Кыргызстан, М'янма, кіраўніцтва Аб’яднаных арабскіх эміратаў.

З еўрапейцаў адзначыліся прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч і старшыня прэзідыума Босніі і Герцагавіны Жэлька Цвіяновіч (таксама сербка па нацыянальнасці).

А хто ж адмаўчаўся?

Досыць чакана пасля замарозкі дзейнасці ў АДКБ не выйшаў на сувязь прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, які ў 2020 годзе жадаў Лукашэнку «новых дасягненняў на пасадзе кіраўніка дзяржавы» і выказваў упэўненасць ва «ўмацаванні сяброўства».

У 2020-м прэзідэнцкае крэсла ў Малдове займаў Ігар Дадон, які ў сваім віншаванні адзначыў, што, пераабраўшы Лукашэнку, «беларускі народ выказаў высокі давер і шырокую падтрымку абранаму палітычнаму і сацыяльна-эканамічнаму шляху развіцця». Ад цяперашняй лідаркі Малдовы Маі Санду такіх кампліментарных рэчаў Лукашэнку чакаць не выпадае.

Таксама палітычная абстаноўка за пяць год змянілася ў Сірыі: Башар Асад ва ўцёках, а ўнутры арабскай рэспублікі зараз хапае праблем.

Адсутнічае пакуль віншаванне і ад прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Пры тым што сам Лукашэнка стабільна віншаваў Эрдагана і з перавыбраннем, і з усімі нацыянальнымі і асабістымі святамі.

Каментары11

  • Ботам
    29.01.2025
    Боснія не лічыцца, Цыіяновіч часовы, па чарзе, старшыня і замежную палітыку фарміруе не яна, прыватнае яе меркаванне, а вось частка Босні Рэспубліка Сербская ў выглядзе яе кіраўніка Додзіка, які любіць Пуціна, Лукашэнку павіншавала.
  • Гэля
    29.01.2025
    Байструк заўсёды мае шызу. Ён з дзяцінства такі. З маленства кідаўся да мужчын, шукаючы бацьку.
  • Барадзед
    29.01.2025
    Солнечные туркистаны поздравили все.

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА3

У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»4

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай29

«Гэта рызыкоўна для Беларусі». Зяленскі заявіў, што Расія размяшчае абсталяванне для навядзення шахедаў на дахах беларускіх шматпавярховікаў23

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»6

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць