БЕЛ Ł РУС

«У вас усё ў парадку з галавой там?» Дастаўка сушы прапануе замовіць сэт «Арэшнік»

21.02.2025 / 13:59

Nashaniva.com

Дастаўка сушы і азіяцкай локшыны ў Мінску Banzai запусціла дзіўную акцыю з нагоды 23 лютага.

Акцыя да 23 лютага ад дастаўкі сушы. Фота: сацсеткі дастаўкі Banzai

Яны рашылі прапанаваць сушы-торт «Арэшнік». У ім 102 ролы (гэта тры кілаграмы), цана — 157 рублёў.

У сацсетках людзі абураюцца такім піярам.

«У вас усё ў парадку з галавой там? Людзі гінуць, а ў вас хапае смеласці так называць сушы? Вы проста бесчалавечныя. Чамадан — вакзал — Расія. Там такім будуць рады, але не тут».

«Назва проста жэсць».

«Які жах. Чаму адразу СВА не назвалі? Ці расійскі карабель? Я лічу, што вы прабілі дно».

«Арэшнік» — расійская эксперыментальная балістычная ракетная сістэма сярэдняй далёкасці. Уладзімір Пуцін заяўляў, што яе выкарысталі 21 лістапада 2024 года пры ўдары па Дняпры. Ён запалохваў, што моц масіраванага ўдару такімі ракетамі можа быць супастаўляльная з ядзернай зброяй. Аляксандр Лукашэнка пазней публічна прасіў перадаць «Арэшнік» і яму.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што калі атрымае расійскі «Арэшнік», то паставіць яго бліжэй да Смаленска

Расія не можа рабіць «Арэшнік» без заходніх тэхналогій

Лукашэнка замахваецца на 10 «Арэшнікаў»

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Каментары да артыкула